"Барселона" заплаціла таварыству “Дынама” за Аляксандра Глеба

Каталонскі клуб вельмі хутка расплаціўся з Беларуссю за трансфер капітана нашай зборнай. Гэту інфармацыю Еўрарадыё пацвердзіў Мікалай Шпілеўскі, агент футбаліста.
Мікалай Шпілеўскі: "Гэта праўда. "Барселона" разлічылася па тых момантах, якія яна мусіла аплаціць".

Дакладная сума пакуль невядомая. Прыкладна яна складзе каля 300 тысяч еўра. Грошы трапілі на рахунак у "БФСТ "Дынама".

Нагадаем, туды ж пералічылі 284 тысячы еўра, якія за Аляксандра Глеба заплаціў Арсенал.

За гэтыя грошы павінны былі правесці рэканструкцыю асфальтавага поля стадыёна "Дынама", дзе пачынаў трэніравацца футбаліст. Але рэканструкцыя дагэтуль не праведзена.

Пра тое, што зрабілі з грашыма і як на гэта адрэагаваў Аляксандр Глеб, чытайце пазней на сайце Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі