"Барселона" прадае назву хатняга стадыёна за 400 млн еўра

"Барселона" прадае назву хатняга стадыёна за 400 млн еўра

Футбольны клуб "Барселона" збіраецца прадаць назву свайго хатняга стадыёна — "Камп Ноў" — за рэкордныя ў гісторыі сусветнага спорту 400 мільёнаў еўра. Набыць назву плануе адзін з сусветнавядомых фармацэўтычных гігантаў. 

Калі здзелка адбудзецца, фармацэўтычны брэнд будзе дададзены да словаў "Камп Ноў". Назва хатняй арэны каталонскага клуба перакладаецца як "новае поле" ці "новая зямля". Першапачаткова стадыён, збудаваны ў 1957 годзе, называўся Estadio del Club de Fútbol Barcelona ("Стадыён футбольнага клуба "Барселона"), але заўзятары "Барсы" настаялі на больш кароткай і зручнай назве.

Вядома, што кантракт паміж "Барселонай" і меркаваным пакупніком назвы стадыёна плануецца падпісаць на 30 гадоў. Дакладная сума здзелкі афіцыйна пакуль не называецца, аднак гучаць здагадкі, што яна складзе 400 млн еўра. То бок па 13,3 млн еўра за кожны год, ці па 1,1 млн еўра за кожны месяц, калі арэна будзе называцца ў гонар брэнда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі