Бальшыня моцных наркотыкаў прыходзіць у Пінск з Расіі
Як паведаміў супрацоўнік Пінскага ГАЎС Віталь Зырка, нядаўна міліцыя ліквідавала чарговы канал паступлення на Палессе амфетаміну і метадону. "Моцныя наркотыкі ўвогуле ідуць у Пінск з Расіі", — сцвярджае міліцыянт. Дылерам і перавозчыкам дапамагае адсутнасць мытнага і памежнага кантролю на мяжы з Расіяй, якая, у сваю чаргу, з'яляецца транзітнай зонай для апіятаў з Азіі.