Бацькі мастачкі зладзілі выставу, каб сабраць дачцэ грошы на лячэнне

Бацькі мастачкі зладзілі выставу, каб сабраць дачцэ грошы на лячэнне

13 снежня ў Мінску адчынілася выстава 15-гадовай мастачкі Любы Шуб. Пабачыць яе творы можна ў прасторы "Хто такі Джон Голт" (вуліца Шорная, 20).

Юная мастачка пакутуе на эпілепсію: у яе бываюць курчы, яна кульгае на левую нагу і з цяжкасцю валодае левай рукой. Разам з тым дзяўчына малюе карціны ў стылі экспрэсіянізму і дабілася ў гэтай сферы поспеху — яна ўдзельнічае ў міжнародных выставах.

Лячэнне дзяўчынкі медыкаментамі не дало вынікаў — ёй патрабуецца аперацыя. У Беларусі падобных аперацыяў пакуль не робяць, а вось у Нямеччыне — гэта рэальна. Праўда, каштуе такая аперацыя 23,5 тысячы еўра.

Каб сабраць іх, бацькі дзяўчынкі арганізавалі дабрачынную выставу. Уваход на яе бясплатны. Але кожнаму наведніку даюць рэквізіты для дапамогі Любе. Акрамя таго, наведнікі змогуць купіць упадабаныя працы Любы Шуб.

Плануецца, што выстава працягнецца два тыдні.

Фота: сямейны архіў

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі