Бачарнікаў заняў 5-е месца ў біятлонным спрынце на ЧЕ ў Раўбічах

Бачарнікаў заняў 5-е месца ў біятлонным спрынце на ЧЕ ў Раўбічах

Беларус Сяргей Бачарнікаў заняў 5-е месца ў спрынтарскай гонцы на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне, які праходзіць у Раўбічах пад Мінскам. Ён пераадолеў дыстанцыю на 10 км за 21 хвіліну 49,1 секунды, меў адзін промах (0+1) і прайграў лідару гонкі 44 секунды.

Першае месца дасталася прадстаўніку Нарвегіі Тар’ею Бё, на другім месцы швед Еспер Нелін, на трэцім — расіянін Дзмітрый Малышка.

Іншыя беларускія біятланісты, якія ўдзельнічалі ў гонцы, паказалі такія вынікі: Антон Смольскі — 22-е месца, Максім Верабей — 32-е, Уладзімір Чапелін — 34-е, Раман Ялетнаў — 35-е, Мікіта Лабастаў — 59-е.

Сёння таксама адбудзецца жаночая спрынтарская гонка. На старт выйдуць Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына Крыўко, Ірына Кручынкіна, Алена Кручынкіна, Дар’я Юркевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі