Азараў: паўза ў асацыяцыі з ЕС — на карысць Украіне

Пра гэта Мікалай Азараў заявіў на мітынгу прыхільнікаў улады на Еўрапейскай плошчы ў Кіеве. “Мяне часта пытаюцца, пра што вы думалі, калі прынялі рашэнне адкласці падпісанне Пагаднення аб асацыяцыі. А мы думалі, перадусім, пра людзей, перадусім, пры вас, — сказаў Азараў. — Мы думалі і пра ўсход Украіны, і пра захад. Мы думалі пра тое, каб захаваць працоўныя месцы, забяспечыць надзейныя выплаты заробкаў і пенсіяў. Вось пра што мы думалі”.





Мікалай Азараў падкрэсліў, што ўрад хоча дамагчыся моцных пазіцыяў для Украіны і ў перамовах з ЕС, і ў перамовах з Расіяй, паведамляе УНІАН.