Азаранка захавала 22-е месца ў рэйтынгу WTA

Азаранка захавала 22-е месца ў рэйтынгу WTA

У панядзелак быў апублікаваны абноўлены рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі. Беларуска Вікторыя Азаранка, якая ў апошнія тыдні не выступала на турнірах і рыхтуецца да наступнага сезону, захавала ў ім 22-е месца. Захавала свае пазіцыі і Вольга Гаварцова, яна па-ранейшаму 69-я. А вось Аляксандра Сасновіч з 103-га месца адступіла на 104-е.

У рэйтынгу WTA лідыруе амерыканка Серэна Уільямс. Полька Агнешка Радваньска (на здымку), пасля перамогі ў фінале выніковага турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі над чэшкай Петрай Квітавай, паднялася з 6-га на 5-е месца.

Фота: ria.ru, wtatennis.com

Азаранка захавала 22-е месца ў рэйтынгу WTA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі