Вы тут

Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Рыме

Вікторыя Азаранка / Reuters

Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Рыме. У чацвер у 1/8 фіналу беларуска прайшла больш рэйтынгавую іспанку Гарбінье Мугуруса — 6:4, 3:1 (адмова саперніцы).

Калі Азаранка мела суткі на адпачынак пасля цяжкага паядынку з шостай ракеткай свету Элінай Світолінай, дык Мугуруса праводзіла 16 траўня ўжо другую гульню. За некалькі гадзін да сустрэчы з беларускай 19-я ракетка свету мела цяжкі трохсэтавы паядынак з амерыканкай Даніэль Роўз Колінз (6:4, 4:6, 6:2). Як і чакалася, стомленасць іспанскай тэнісісткі адчувалася і яна не змагла супраціўляцца больш свежай Вікторыі. Гарбінье Мугуруса спаслалася на праблемы са здароўем.

У 1/4 фіналу Азаранка сустрэнецца з чэшкай Каралінай Плішкавай (7-й ракеткай свету), якая абыграла амерыканку Сафіі Кенін (37) — 4:6, 6:4, 6:3.