Вы тут

Азаранка выйграла свой першы паядынак на Australian Open

Вікторыя Азаранка / ubitennis.net

Вікторыя Азаранка выйграла свой першы паядынак на Australian Open (1/64 фіналу). 17 студзеня беларуская тэнісістка, 25-я ракетка свету, абыграла Панну Удвардзі (98) з Венгрыі — 6:3, 6:1. Іх сустрэча працягвалася крыху больш за гадзіну.

На піку сваёй кар'еры, у 2012-2013 гадах, Азаранка двойчы выйгравала адкрыты чэмпіянат Аўстраліі.

З Australian Open ужо на старце выбылі Аляксандра Сасновіч і Ягор Герасімаў, а Ілля Івашка зняўся з турніру з-за траўмы нагі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.