Вы тут

Азаранка, Сабаленка і Сасновіч выйшлі ў 1/8 фіналу парнага разраду US Open

tennis.by

Беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка, Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч выйшлі ў 1/8 фіналу парнага разраду адкрытага чэмпіянату ЗША.

Азаранка разам з аўстралійкай Эшлі Барці ў другім раундзе абыграла Эбігейл Спірс (ЗША) і Надзею Кічанок (Украіна) —  6:3, 3:6, 7:6 (12:10).

Сабаленка ў тандэме з бельгійкай Элізе Мертэнс перамагла чэшку Караліну Мухаву і прадстаўніцу Швейцарыі Джыл Тайхман —  7:6 (7:1), 6:3.

Сасновіч у пары з Вікторыяй Кужмавай (Славакія) перамаглі амерыканскі тандэм Уітні Асігве / Тэйлар Таўнсэнд —  6:4, 6:2.