Аўтуховіч і Асіпенка застануцца за кратамі яшчэ на месяц
Яшчэ на месяц — да 8 снежня — працягнутае следства па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенкі. Пра гэта БелаПАН паведаміў праваабаронца Алег Воўчак. Ён мяркуе, што Аўтуховічу ўсё ж можа быць прад'яўленае абвінавачванне ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту. З іншага боку працягненне тэрміну следства сведчыць, што доказаў няма, кажа Воўчак.
Нагадаем, прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка былі затрыманыя ў лютым у Ваўкавыску. Спачатку ім прад'явілі абвінавачванне ў падпалах, а ў чэрвені ў адносінах Аўтуховіча і "іншых асобаў" распачалі справу па факце падрыхтоўкі тэракту.
У жніўні на волю выйшаў Лявонаў, з якога былі знятыя ўсе абвінавачванні. Аўтуховіч і Асіпенка застаюцца ў сталічным следчым ізалятары № 1.