Андрэй Елісееў

Суд над Брэўсам і Гапонавым зноў перанеслі, а выпускаць расіянаў пад хатні арышт суддзя адмовілася. Тым часам у справе з’явіліся 15 пабітых міліцыянтаў.

Суддзя абвясціла перапынак для азнаямлення з пакетам дакументаў па пацярпелых міліцыянтах, якія прадставіў пракурор.

Судовы працэс працягнецца 2 сакавіка.

Арганізатары спадзяюцца, што польскія грамадзяне і кампаніі ахвяруюць для беларусаў некалькі дзясяткаў камп’ютараў: як новых, так і ўжываных.

Камітэт Міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі аб'явіў аб прызначэнні Спецыяльнага дакладчыка па расследаванні падзеяў 19 снежня.

25 лютага Аляксандр Лукашэнка сказаў пра неабходнасць большага валютнага рэгулявання ў краіне. Такая заява прагучала на нарадзе з удзелам чальцоў новага ўраду.

Сёння споўніўся год дзейнасці грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду”. Яе галоўнай мэтай было падняць грамадзян на адстойванне сваіх правоў.

Каля 18-й гадзіны ў цэнтры Мінску падчас праезду картэжа Лукашэнкі затрымалі актывіста "Руху будучыні" Данілу Барысевіча.

На думку маскоўскага палітолага, пачаўшы суды па "Справе Плошчы", беларускія ўлады трапілі ў становішча, з якога нельга выйсці без стратаў.