Вы тут

Аўстралія ўвяла новыя санкцыі супраць Беларусі

Аўстралія — у спісе "недружалюбных" для Беларусі краін / pixabay.com

Аўстралія ўвяла новыя санкцыі супраць Беларусі і Расіі. У "чорны спіс" трапілі дзве беларускія кампаніі — "Мінатор-Сервіс" і "КБ "Радар"-Упраўляючая кампанія холдынга "Радыялакацыйныя сістэмы". Адзначаецца, што яны "вырабляюць складанае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца Узброенымі сіламі Беларусі, якія, у сваю чаргу, аказваюць значную стратэгічную падтрымку расійскім сілам".

Аўстралія ўвяла санкцыі ў адказ на расійскую агрэсію супраць Украіны. У расійскі "чорны спіс" трапілі палітыкі, прапагандысты, сілавікі, "арганізацыі, якія падтрымалі ўварванне".

Улады Аўстраліі і раней каралі санкцыямі ўлады Беларусі. Напрыклад, у сакавіку сёлета ў "чорны спіс" уключылі Аляксандра Лукашэнку і чальцоў яго сям'і. Таксама за "падтрымку расійскай агрэсіі". Не дзіўна, што ў красавіку Аўстралія трапіла ў спіс "недружалюбных" для Беларусі краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.