Астролаг: Чорны Месяц у 2-м натальным доме падрывае эканоміку краіны

Беларусам уласцівыя меланхолія і інертнасць — якасці людзей, якія нарадзіліся пад знакам Казярога. Такое меркаванне распаўсюджана сярод астролагаў. Менавіта пад гэтым знакам з’явілася Беларусь, калі лічыць дзень нараджэння краіны ад абвяшчэння БССР 1 студзеня 1919 года.

Еўрарадыё зацікавіліся, як паўплывалі на характар беларусаў дзве іншыя лічбы — дзень абвяшчэння БНР і прыняцце Дэкларацыі незалежнасці. Аказваецца, у адсутнасці пераменаў у краіне вінаваты асцэндэнт. 27 ліпеня 1990 года, калі прынялі Дэкларацыю, ён стаў не туды. Распавёў кіраўнік цэнтра "Астра – эніа" астролаг Ігар Каламіец:

“Асцэндэнт у знаку сузор’я Шаляў і Месяц на асцэндэнце. Шалі — гэта знак стабільнасці, але разам з тым і стагнацыі грамадства. Хутчэй за ўсё, зменаў у дзяржаве не будзе яшчэ доўга. Беларускае грамадства не любіць пераменаў.

Беларусы — спакойныя, упэўненыя ў сабе, дабрадушныя людзі, якіх усё задавальняе — як у самой краіне, так і ў наваколлі. Таму калі і будуць змены, то не хутка”.

За эканамічныя адносіны Беларусі адказвае Плутон і Чорны Месяц — менавіта ён і перашкаджае эканамічнаму росту краіны.

Ігар Каламіец:“У 2-м натальным доме Плутон і Чорны Месяц. Плутон у знаку Скарпіёна — гэта складанасці ў эканоміцы. Стагнацыя будзе працягвацца яшчэ доўгі час, пакуль палітычная сістэма ў краіне не зменіцца.

Чорны Месяц у 2-м натальным доме перашкаджае эканамічнаму росту краіны. Хутчэй за ўсё, эканамічны ўзровень яшчэ доўга будзе на такім жа ўзроўні, як і цяпер”.


Паводле словаў астролага, супярэчнасці ўнутры краіны будуць толькі нарастаць, што прывядзе да жорсткага сацыяльнага выбуху у 2011-2012-х гадах і да змены курса палітыкі.

25 сакавіка 1918 года была абвешчана Беларуская народная рэспубліка. Якімі былі б беларусы, калі б БНР не страціла сваю незалежнасць? Гэта былі б абсалютна іншыя людзі, кажа Ігар Каламіец:

“Псіхатып беларусаў таго часу і сучасных — гэта абсалютна розныя людзі. З пункту гледжання астралогіі ўтварэнне БНР супала з планетарным злучэннем планеты Юпітэр са знакам Асцэндэнта, які на той момант быў размешчаны ў знаку сузор’я Блізнятаў.

Юпітэр — гэта планета сілы, энергіі, лідэрства. Аднак Блізняты — гэта пасіўнасць, неразборлівасць, слабасць, няўстойлівасць і г.д.”


Злучэнне Юпітэра і знаку Блізнятаў прывяло да таго, што ў выніку Беларусь страціла сваю незалежнасць.

“Калі б БНР не страціла сваю незалежнасць у 1918-1919 гадах мінулага стагоддзя, то я мяркую, што ўсё адно былі б праблемы
, — кажа астролаг Ігар Каламіец. — На гібель дзяржавы ўказвае і верхні месяцовы вузел, які на той момант быў у злучэнні з 8-м домам. Асцэндэнт у Блізнятах кажа пра слабасць палітычнай і эканамічнай улады, пра нестабільнасць, разброд і бадзянне ў грамадстве. Таму я думаю, што дзяржава ўсё адно распадалася б на больш дробныя часткі, і гэта адбілася б на псіхатыпе людзей”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі