АССАІ на ўласным “Спрынтары” прывязе ў Мінск “Восень 2010”

10 верасня ў клубе “Рэактар” адбудзецца другі па ліку канцэрт піцерскага хіп-хапера Ассаі. З Беларусі пачнецца яго канцэртны тур па краінах СНД. Мінск будзе трэцім пасля Смаленска і Магілёва, дзе пройдзе канцэрт Assai Music Band.  Дарэчы, у гэты раз Ассаі сам папрасіў зрабіць канцэрт у Мінску, але ўжо як самастойны выканаўца са сваім уласным бэндам. Акрамя прэзентацыі новага EP "Лифт", музыка выканае песні з альбомаў гурта KREC і сольных альбомаў "Другие Берега" і "Фаталист" у аранжыроўках Assai Music Band.

Раней піцерац прыязджаў як вакаліст рэп-гурта KREC і сабраў на сваім выступленні поўны клуб. Чым можа быць цікавы Ассаі мінскай публіцы, Еўрарадыё патлумачыў адзін з арганізатараў канцэрта, Антон:

“Ассаі – гэта адзін сярод нешматлікіх хіп-хап- і соўл-выканаўцаў, якія граюць з жывымі інструментамі і робяць гэта рознабакова і цікава. Пры гэтым, лірыка даволі нетрывіяльная”.

Дарэчы, да нас піцерскі хлопец прыкаціць на толькі-толькі прыдбаным у Маскве мікрабусе-“Спрынтары”. Будзьце ўважлівымі на дарогах!



Квіткі: 45 000 - 60 000 (танцпол), 80 000 (VIP)

Дзе набыць: клуб "Реактор", ГЦ "Купалаўскі" 19 павільён., ГЦ "Рыга" 18 павільён (вул. Сурганава 50, 18 павільён, 2 паверх - пн-нд 11:00 - 19:30), пераход ст. м. Я.Коласа, пераход ГУМ (каса тэатра) і ў грамадскіх распаўсюднікаў. У дзень канцэрта - білеты у касе клуба "Рэактар"

Інфармацыя: + 375 29 649 08 88, + 375 29 851 77 06.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі