Арыштаваны дырэктар гандлёвага дома «Ждановічы»
Супрацоўнікі міліцыі арыштавалі вядомага прадпрымальніка, кіраўніка Гандлёвага дома «Ждановічы» Яўгена Шыгалава. Як паведамляе «Інтэрфакс», першапачаткова затрыманне праводзілі па падазрэнні ў захопе зямлі. «Беларускі партызан», аднак, лічыць, што наўрад ці гэтае парушэнне магло стаць сапраўднай прычынай арышту такога ўплывовага чалавека.
Адзначаюць, што рэальны бізнэс-канфлікт у Яўгена Шыгалава ў апошні час быў толькі з «Прыёрбанком». Гандлёвы цэнтр «Ждановічы» выступіў заснавальнікам банка «Еўрапейскі», і амаль усе фінансавыя плыні найбуйнейшага рынку Еўропы перавёў менавіта ў гэты банк. Адпаведна, «Прыёрбанк» страціў магчымасці кантролю за грашыма, спісання сродкаў у кошт выплаты крэдытаў і пазык, што і магло стаць прычынай канфлікту.
Зрэшты, гэтая версія не адзіная. Яўген Шыгалаў мае досыць добрыя адносіны з мэрам Мінска Міхаілам Паўлавым. Паўлаў гэта аднойчы нават адкрыта прадэманстраваў, прапанаваўшы ўлучыць Шыгалава ў склад кіраўніцтва Беларускай федэрацыі тэнісу, якую ўзначальвае. У каляспартовых колах тады наогул не ведалі гэтага прозвішча, але на просьбу мэра абралі Шыгалава намеснікам старшыні федэрацыі (дарэчы, адначасова з Мікалаем Мірным, бацькам і трэнерам Максіма Мірнага).