Арына Сабаленка выйшла ў фінал турніру ў Істбарне!

Арына Сабаленка выйшла ў фінал турніру ў Істбарне!

Арына Сабаленка выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Істбарне! У паўфінальным паядынку беларуская тэнісістка (45-е месца ў рэйтынгу WTA) абыграла Агнешку Радваньску з Польшчы (31) — 6:3, 1:6, 6:3. Матч працягваўся амаль дзве гадзіны.

У суботу ў фінале Сабаленка сустрэнецца з пераможцай паядынку Каралін Вазняцкі (Данія, 2) — Ангеліка Кербер (Германія, 11).

Раней на турніры ў Істбарне беларуска абыграла трох тэнісістак з топ-15: Караліну Плішкаву з Чэхіі (7), Юлію Гёргес з Германіі (13) і Элізэ Мертэнс з Бельгіі (15).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі