Вы тут

Арына Сабаленка выйшла ў фінал малога выніковага турніру WTA

WTA

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў фінал малога выніковага турніру WTA, які прахлодзіць у кітайскім Чжухаі. У паўфінальным матчы яна перамагла чэшку Караліну Мухаву —  7:5, 7:6 (7:4).

Саперніцай Сабаленка ў фінале стане прадстаўніца Нідэрландаў Кікі Бертэнс, якая ў сваю чаргу абыграла кітаянку Чжэн Сайсай —  2:6, 6:3, 6:4.

Выніковы матч адбудзецца 27 кастрычніка. Пераможца атрымае 655 тысяч долараў, фіналістка —  300 тысяч.