Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Кітаі

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Кітаі

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (73-і нумар рэйтынгу WTA) выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў кітайскім Шэньчжэні. Прызавы фонд спаборніцтва складае 626 750 долараў.

У матчы другога круга наша суайчынніца разграміла прадстаўніцу Чарнагорыі Данку Кавініч (123) — 6:1, 6:0, піша tut.by.

У чвэрцьфінале Сабаленка сустрэнецца з пераможцай матчу паміж першай ракеткай свету румынкай Сімонай Халеп і кітаянкай Дуань Ін'ін (91).

У парным разрадзе турніру ў Шэньчжэні ў чвэрцьфінал выйшаў таксама беларуска-галандскі дуэт Лідзія Марозава / Леслі Керхаў. Яны абыгралі расійска-швейцарскую пару Кацярына Аляксандрава / Штэфані Фёгеле — 2:6, 7:5, 10:4.

Уладзімір Ігнацік (145-ы нумар у рэйтынгу ATP) на турніры ў аўстралійскім Плейфардзе выйшаў у 1/8 фіналу. Беларускі тэнісіст выйграў у прадстаўніка ЗША Макензі Макдональда (176) — 6:4, 6:4.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі