Арына Сабаленка прайграла ў фінале тэніснага турніру ў Лугана
![Арына Сабаленка прайграла ў фінале тэніснага турніру ў Лугана](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sabalienka-1504.jpg.webp?itok=I3dhyOCk)
У фінале адзіночнага разраду тэніснага турніру ў швейцарскім Лугана беларуска Арына Сабаленка прайграла бельгійцы Элізэ Мертэнс. Як паведамляе БЕЛТА, лёс сустрэчы быў вырашаны ў двух сэтах — 5:7, 2:6.
Сёння Сабаленка яшчэ выступіць з Верай Лапко ў фінале парнага разраду. Іх суперніцамі будзе бельгійскі дуэт Элізэ Мертэнс і Кірстэн Фліпкенс.
.@SabalenkaA shares some words after the @WTASamsungOpen final! pic.twitter.com/ExFyxiJ58k
— WTA (@WTA) April 15, 2018