Вы тут

Арына Сабаленка даслала фанатам паветраны пацалунак з Макаа

WTA

Беларуская тэнісістка і першая ракетка краіны Арына Сабаленка прывітала сваіх падпісчыкаў ў Інстаграме паветраным пацалункам.

Спартсменка пазначыла, што відэа знятае ў кітайскім Макаа. Спачатку Арына кружыцца ў сонечных промнях, а потым дасылае фанатам паветраны пацалунак.

Сабаленка прыехала ў Кітай на малы выніковы турнір WTA, які пройдзе ў Чжухаі 22-27 кастрычніка. Туды адабралі 11 тэнісістак з ТОП-20 сусветнага рэйтынгу, а яшчэ адна спартсменка атрымлівае ад арганізатараў wild card. Удзельніц падзеляць на чатыры групы, пераможцы якіх выйдуць у паўфінал.

Летась Арына Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал малога выніковага турніру.