Аршанская пракуратура “ўваскрасіла” даўжніка

Падрабязнасці ўваскрашэння распавядае нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская: «Амаль дзесяць год не плаціў за кватэру жыхар гарадскога пасёлка Балбасава Аршанскага раёну. Апошнія пяць гадоў родзічы наогул не мелі аб ім звестак.

Ведалі толькі, што ён падаўся на заробкі у Расію. У верасні мінулага года суд абвясціў грамадзяніна памерлым.

Але днямі аршанская пракуратура аднавіла яго у спісках жывых. Высветлілася, што ўяўны нябожчык адбывае пакаранне у адной з расійскіх папраўчых установаў за тое, што моцна збіў чалавека.

Частку яго запазычанасці пагасілі родныя, але па выхаду на волю мужчына будзе павінны разлічыцца з камунальшчыкамі да капейчыны».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі