Арменія і Азербайджан абвінавацілі адзін аднаго ў новых абстрэлах

Арменія і Азербайджан абвінавацілі адзін аднаго ў новых абстрэлах. Папярэднія ўзброеныя сутычкі адбыліся ў ноч на 13 верасня. Ерэван паведаміў пра 49 загінулых вайскоўцаў, Баку — пра 50 ахвяр. Раніцай 14 верасня Мінабароны Арменіі паведаміла пра баі на армяна-азербайджанскай мяжы. Было заяўлена, што Азербайджан выкарыстоўвае артылерыю, мінамёты і буйнакаліберную стралковую зброю. Мінабароны Азербайджана заявіла, што гэта Арменія абстрэльвае пазіцыі азербайджанскіх вайскоўцаў.

Раней Арменія звярнулася да Расіі і іншых краін АДКБ з просьбай аб дапамозе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.