Арганізатары перанеслі дату Кангрэса за незалежнасць
![Арганізатары перанеслі дату Кангрэса за незалежнасць](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kanhres-0603.jpg.webp?itok=g-56EERZ)
Арганізатары перанеслі дату правядзення Усебеларускага Кангрэса за незалежнасць, піша "Беларускі партызан".
Як распавядала Еўрарадыё, акцыя першапачаткова была прызначаная на 15 сакавіка. Цяпер мяркуецца, што яна пройдзе ў нейкі з дзён паміж 25 красавіка і 17 траўня — перад самітам у Мінску па еўразійскай інтэграцыі. Такое рашэнне было прынятае на аргкамітэце 5 сакавіка.
Прычына пераносу не называецца. 13 сакавіка ў 12:00 аргкамітэт Кангрэсу правядзе брыфінг. Плануецца, што на ім будзе растлумачаная прычына пераносу даты. Таксама арганізатары выступяць з заявай аб сітуацыі ў краіне і раскажуць пра пагрозы, якія нясе змена дзеючай Канстытуцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.