Арганізатары Дня Волі прайгралі суд сталічнай міліцыі

Арганізатары Дня Волі прайгралі суд сталічнай міліцыі

Суд Маскоўскага раёна 1 жніўня стаў на бок мінскай міліцыі, піша праваабарончы сайт "Вясна". Сталічнае ўпраўленне міліцыі падавала пазоў да заяўнікаў акцыі Дзень Волі ў Кіеўскім скверы —  Юрася Губарэвіча, Вольгі Кавальковай, Мікалая Казлова ды Ігара Барысава

На судзе 1 жніўня прысутнічаў толькі адзін з заяўнікаў Дня Волі — старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў. Бок ГУУС Мінгарвыканкама прадстаўляў юрысконсульт упраўлення фінансавай службы і тылу  Дзяніс Зінавенка

Міліцыя патрабавала заплаціць за свае паслугі 8013 рублёў з улікам пені (каля 4000 долараў). Арганізатары адмаўляліся, бо лічылі, што міліцыя не выканала свае абавязкі па ахове правапарадку падчас акцыі. У прыватнасці, былі беспадстаўна затрыманыя Зміцер Дашкевіч і Віталь Рымашэўскі

Сведка Віталь Рымашэўскі распавёў, як на вачах дзяцей затрымалі Дашкевіча, а праз нейкі час і яго самога. Пры гэтым міліцыя бяздзейнічала. На думку Рымашэўскага, такім чынам міліцыя спрыяла крымінальнаму злачынству супраць яго, а сама сітуацыя агулам псуе імідж Беларусі.

Тым не маеш суддзя цалкам задаволіла фінансавыя патрабаванні сталічнай міліцыі да арганізатараў Дня Волі. Яны павінны выплаціць 8013 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі