Арэта Франклін атрымае прэмію Vanguard

Легендарная соўл-спявачка Арета Франклін будзе ўзнагароджаная адмысловай прэміяй Vanguard за спрыянне росту самасвядомасці чорнай супольнасці ЗША.
Узнагароджанне адбудзецца ў рамках 39-й штогадовай цырымоніі ўручэння Image Awards, якая праводзіцца амерыканскай Нацыянальнай асацыяцыяй садзейнічання прагрэсу каляровага насельніцтва (NAACP).

Узнагарода Vanguard уручаецца тым дзеячам мастацтва, чыя «напружаная праца спрыяе росту дасведчанасці ў сацыяльных і расавых праблемах і разуменню іх важнасці» у грамадзянскага насельніцтва.

Арэта Франклін стане чацвёртай уладальніцай гэтай прэміі, да яе такога гонару былі ўдастоеныя, у прыватнасці, спявак Прынс і кінарэжысёр Стывен Спілберг.

Акрамя таго, падчас цырымоніі, якая адбудзецца 14 лютага ў Лос-Анджалесе, спявачка будзе ўведзеная ў залу славы NAACP.

Фота: www.pokolenier.ru