Вы тут

Арцём з Naviband: Хацелася б напісаць сапраўдны суперхіт, каб потым жыць у кайф

Фота Сяргея Андрыянава

На даху аднаго з мінскіх шматпавярховікаў фіналісты "Еўрабачання-2017" Naviband зладзілі онлайн-сустрэчу з фэнамі. Ксюша і Арцём адказалі на пытанні прыхільнікаў і распавялі, што з конкурсамі ў бліжэйшы час закончана, што збіраюцца граць сольнік у Мінску 4 чэрвеня, выступіць на адкрыцці "Славянскага базара" і паехаць з турам ва Украіну. 

Цікавыя цытаты Naviband:

На "Еўрабачанні" было шмат добрых песень. Нам вельмі падабаецца песня з Нарвегіі. Мы праводзілі з нарвежцамі шмат часу разам, і пасябравалі. Песня патругальца таксама цудоўная ― магічная.

Адным пацалункам мы распавялі пра ўсё, што ёсць паміж намі, і назвалі б нашу паездку на конкурс "Музыка. Мова. Каханне".

Мы вучылі розных артыстаў з розных краін беларускім словам "прывітанне", "дзякуй", "як справы?" і выразу "Сустрэнемся ў Крупках".

Нам проста пашанцавала пацалавацца прыгожа. Пара з Румыніі таксама паспрабавала, але ў іх не выйшла. Мы іх потым сустрэлі ў аэрапорце, і яны сказалі: "О Божа, цяпер гэты мем ходзіць па ўсім інтэрнэце, і нават не важна, якое месца мы занялі. Гэта паўсюль, гэта жахліва!".

Арцём: Мая мара ― ісці па вуліцы, сустрэць Стынга і сказаць: "Вітаю!". Дастаць гітару і прапанаваць спець маю песню. Ён запытае: "Якую? "Абдымі" ці "Гісторыю"? Я скажу: "Не пакідай". Яшчэ хачу, каб усё, што з намі адбываецца, толькі мацнела, каб наша справа жыцця была справай жыцця да канца. І каб у мяне атрымалася напісаць суперхіт, каб потым жыць у кайф.

Ксюша: А я б хацела мець магчымасць у момант, калі неабходна, адпачыць, з'ездзіць на мора і хацела б, каб у маім жыцці з'явіўся маленькі чалавечак, якога я б вучыла спяваць, і які б з намі ездзіў на канцэрты.

 

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Фота: ФК "Дынама" (Брэст)