Aqua вярнуліся на сцэну

Датскі гурт Aqua рыхтуе новы альбом, які павінен выйсці на лэйбле Universal Danmark напрыканцы наступнага года. Паводле Інтэрнэт-крыніц, Лена, Сорэн, Рэнэ і Клаўс зараз пішуць новыя песні, якія потым самі і спрадзюсуюць. Пакуль жа прыхільнікі гурта слухаюць складанку “Greatest Hits”, якая з’явілася ў продажы 22-га верасня і налічвае 16 рэмастэрынгаваных старых песень і трох новых кампазіцый.

Нагадаем, што гурт Aqua быў створаны ў 1994-м годзе, распаўся ў 2001-м і зноў сабраўся ў 2007-м. За час свайго існавання квартэт выдаў 2 альбомы, аднак знакамітым стаў дзякуючы сінглу “Barbie Girl”, з-за якога вытворца лялек Барбі падаў у суд на гурт.

Фота: www.mp3sale.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі