Апублікаваны абноўлены рэйтынг тэнісістак

Па-ранейшаму ўпэўнена лідыруе амерыканка Серэна Уільямс з 12260 ачкамі, у беларускі Вікторыі Азаранкі 9480 балаў, у расіянкі Марыі Шарапавай — 7641 ачко.
 

Беларуска Вольга Гаварцова апусцілася на два радкі і займае 89-е месца ў рэйтынгу, у яе 751 ачко.



У чэмпіёнскай гонцы лідары тыя ж — Серэна Уільямс (11040 балаў), Вікторыя Азаранка (7671) і Марыя Шарапава (5891).

На здымку: Вікторыя Азаранка рыхтуецца да паядынка на турніры ў Пекіне. Фота — instagram.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі