Апублікавана пастанова пра асоб, якім уезд у Беларусь забаронены ці "непажаданы"

Апублікавана пастанова пра асоб, якім уезд у Беларусь забаронены ці "непажаданы"

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале РБ апублікавана ўрадавая пастанова (№ 366 ад 24 чэрвеня 2020-га) пра спіс асоб, якім уезд у Беларусь забаронены ці "непажаданы". Тры главы "для службовага карытання", яны не апублікаваны. Дакумент падпісаны прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам, ён пачынае дзейнічаць з 1 ліпеня.

Пастанова ўстанаўлівае парадак уключэння замежнікаў і асоб без грамадзянства ў згаданы "чорны спіс". "Звесткі аб іншаземцах ўносяцца ў спіс КДБ на падставе звестак, атрыманых ад упаўнаважаных органаў замежных дзяржаў або міжнародных арганізацый у рамках выканання міжнародных дагавораў Беларусі і заканадаўства", — адзначаецца ў дакуменце.

Апублікавана пастанова пра асоб, якім уезд у Беларусь забаронены ці "непажаданы"
pravo.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі