App Store заблакаваў мабільны дадатак "Вконтакте"

App Store выдаліў VK / pixabay.com
App Store выдаліў VK / pixabay.com

App Store заблакаваў шэраг расійскіх мабільных дадаткаў. Адтуль знік "Вконтакте": Яго няма ў пошуку. Старую праграму абнавіць не атрымліваецца.

"Гэтая праграма не даступная ў вашай краіне ці рэгіёне", — такое паведамленне з'яўляецца, калі ўвесці ў App Store запыт на "ВКонтакте".

У Google Play яна па-ранейшаму даступная.

Таксама з App Store  зніклі “VK Музыка, "Мессенджер", "VK Кліпы" і Пошта Mail.ru. Тыя сервісы, якія карыстальнікі ўсталявалі раней, працуюць.

Сацсетка "ВКонтакте" належыць холдынгу VK (былы Mail ru Group). Яго ўзначальвае сын першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта РФ Уладзімір Кірыенка. 
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі