Аператар А1 дае ўсім абанентам тыдзень бясплатнага мабільнага інтэрнэту

Кампанія А1 дае абанентам тыдзень бясплатнага інтэрнэту / bestbelarus.by
Кампанія А1 дае абанентам тыдзень бясплатнага інтэрнэту / bestbelarus.by

Кампанія А1 з 8 лістапада на тыдзень зрабіла бясплатным мабільны інтэрнэт для ўсіх карыстальнікаў. Такім чынам аператар хоча правесці тэставанне сеткі 4G, паведамляе прэс-служба.

А1 пачала выкарыстоўваць частотны дыяпазон 2600 МГц на 1,5 тысячы базавых станцый інфраструктурнага аператара beCloud. Гэта дазваляе кампаніі павялічыць колькасць абанентаў, якія могуць карыстацца сеткай адначасова.

У кампаніі дадаюць, што прапускная здольнасць сеткі 4G для абанентаў пвырасла ў тры разы, а таксама заўважна павялічылася хуткасць перадачы даных.

Больш за 400 базавых станцый 4G, якія падтрымліваюць частату 2600 МГц, знаходзяцца ў Мінску. Астатнія размяшчаюцца ва ўсіх абласных і большасці раённых цэнтраў. У кампаніі кажуць, што самыя заўважныя паляпшэнні ў працы 4G-сеткі адчуюць жыхары Гомеля, Мазыра, Калінкавічаў, Магілёва, Бабруйска, Брэста, Баранавічаў, Віцебска, Оршы, Наваполацка, Полацка, Гродна, Ліды, Ваўкавыска, Барысава, Маладзечна, Салігорска, Слуцка і Пінска.

Атрымаць бясплатны інтэрнэт на тыдзень зможа карыстальнік з любым тарыфным планам. Для гэтага трэба актывізаваць акцыйны пакет "Спампуй увесь інтэрнэт!" праз дадатак "Мой А1" (раздзел "Паслугі", укладка "Даступныя"). Пасля гэтага сем сутак інтэрнэт-трафік у рамках дзейнага тарыфнага плана не будзе ні расходавацца, ні аплачвацца. А інтэрнэт будзе працаваць без абмежаванняў па хуткасці і аб'ёме (у тым ліку пры раздачы на іншыя прылады).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі