Апазіцыя прэзентавала праграму супольных дзеянняў на восень

Апазіцыя прэзентавала праграму супольных дзеянняў на восень

Палітычная апазіцыя рыхтуе на восень супольныя акцыі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 24 жніўня паведамілі прадстаўнікі пяці палітычных партый (АГП, ПБНФ, БСДП (Грамада), Беларускай партыі зялёных, БХД), а таксама руху "За свабоду" і незалежнага прафсаюзу РЭП. Сваю праграму дзеянняў яны, як перадае Радыё "Свабода", назвалі стратэгічным планам дзеянняў у абарону свабоды і законнасці ў Беларусі.

Падставай для такога плана апазіцыя называе пагаршэньне палітычнай сітуацыі ў краіне на фоне пацяплення адносінаў паміж афіцыйным Мінскам і ўрадамі заходніх краінаў.

У гэты план уваходзяць масавыя пікеты па ўсёй краіне. На 15 верасня запланаване шэсце ў Мінску ад Нацыянальнай Акадэміі навук да Опернага тэатра з наступным мітынгам. На кастрычнік запланаваны Форум нацыянальнай салідарнасці, на якім зацвердзяць агульную стратэгію для палітычных партый, грамадзянскай супольнасці, бізнэсу, незалежных медыя ды іншых дэмакратычных структураў.

Прадстаўнікі апазіцыі заклікалі міжнародную супольнасьць перагледзець умовы супрацы з беларускімі ўладамі і фармаваць парадак дня з прыярытэтам выканання правоў чалавека. Таксама яны просяць заходнія ўрады патрабаваць ад афіцыйнага Мінска правядзення рэформаў праваахоўнай сыстэмы і выбараў па стандартах АБСЕ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі