Анісім: На сённяшні дзень я не здольная перамагчы Лукашэнку
![Анісім: На сённяшні дзень я не здольная перамагчы Лукашэнку](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/anisim-3001-2.jpg.webp?itok=-Vv2UwBY)
Алена Анісім кажа, што на сёння не здольная перамагчы Аляксандра Лукашэнку нават на свабодных празрыстых выбарах. Пра гэта дэпутатка Палаты прадстаўнікоў заявіла ў студыі Еўрарадыё.
Анісім звярнула ўвагу на тое, што цяперашні кіраўнік дзяржавы мае вялікі адміністрацыйны рэсурс і даўно трымаецца ва ўладзе. Разам з тым яна не выключае, што за год-паўтара палітычная сітуацыя можа змяніцца.
Дэпутатка лічыць, што калегі з дэмакратычнага лагера паставяцца станоўча да яе рашэння вылучыцца кандыдаткай у прэзідэнты.
Пры гэтым Анісім мяркуе, што беларускае грамадства сёння яшчэ маральна не гатовае бачыць жанчыну на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе.