Анісім, Дарафеева і Марзалюк будуць працаваць у адной камісіі

Анісім, Дарафеева і Марзалюк будуць працаваць у адной камісіі

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у аўторак зацвердзілі склад 14 камісій. Намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім будзе працаваць у камісіі па адукацыі, культуры і навуцы (у яе складзе 11 чалавек). Разам з ёй будзе вядомая спявачка Ірына Дарафеева. Старшыня камісіі — былы сенатар, вядомы гісторык Ігар Марзалюк. Ён адзіны са старшынь камісій прадстаўляў склад камісій на беларускай мове, інфармуе Радыё Свабода.

Дэпутатка ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая ўвайшла ў камісію па эканамічнай палітыцы (у яе ўваходзяць 5 чалавек). Узначаліць гэтую камісію Уладзіслаў Шчэпаў, які быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў мінулага склікання.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Улаховіч увайшоў у камісію па экалогіі, прыродакарыстанні ды чарнобыльскай катастрофе (у яе складзе 7 чалавек). Найбольшая колькасць дэпутатаў, па 12 чалавек, аказалася ў камісіях па прамысловасці і міжнароднай палітыцы. Старшыні апошняй былога амбасадара ў Аўстрыі Валерыя Варанецкага не было, ён паляцеў у Вену, каб перадаць справы калегам-дыпламатам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі