Ангела Меркель захопленая адвагай беларускіх жанчын

Ангела Меркель захопленая адвагай беларускіх жанчын

Канцлер Германіі Ангела Меркель захопленая адвагай беларускіх жанчын. Гэтыя яе словы прагучалі 6 кастрычніка ў Берліне падчас сустрэчы з беларускім палітыкам Святланай Ціханоўскай. Па словах Ціханоўскай, Меркель таксама выказала падтрымку беларусам, якія імкнуцца да свабоды і дэмакратыі. Яна прызналася, што ўражаная самаарганізацыяй грамадзянскай супольнасці нашай краіны. Таксама канцлер Германіі выказала цікавасць да лёсу палітвязняў у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі