З'явіліся здымкі з сустрэчы Ціханоўскай і Меркель

З'явіліся здымкі з сустрэчы Ціханоўскай і Меркель

6 кастрычніка ў Берліне прайшла сустрэча канцлера Германіі Ангелы Меркель і беларускага палітыка Святланы Ціханоўскай. Яны гаварылі пра сітуацыю ў нашай краіне і шляхі вырашэння палітычнага крызісу.

Як і планавалася, сустрэча Меркель і Ціханоўскай працягвалася 45 хвілін. Беларускі палітык распавяла пра акцыі пратэсту ў Беларусі і павелічэнне колькасці палітвязняў. "Таму цяпер вельмі важна спыніць гвалт і вызваліць палітвязняў", — сказала Святлана Ціханоўская. Яна падкрэсліла, што галоўная мэта беларускага народа — новыя выбары і ў бліжэйшы час.

Ціханоўская падарыла Меркель бел-чырвона-белую брошку ручной працы і кнігу "Краіна Беларусь".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі