Анджэя Пачобута ўзнагародзілі прэміяй Анджэя Вайды

Анджэй Пачобут

Анджэй Пачобут

Палітвязня журналіста Анджэя Пачобута ўзнагародзілі прэміяй Анджэя Вайды ў Кракаве. У 2023 годзе беларускія ўлады прыгаварылі Пачобута да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў турме строгага рэжыму. Яго дачка, Яна Почобут, прыняла ўзнагароду ад імя бацькі, пішуць польскія СМІ.

Цырымонія ўручэння прэміі адбылася ў Кракаўскім музеі японскага мастацтва і тэхнікі "Манґха". Падчас цырымоніі арганізатары падкрэслівалі ролю Вайды не толькі ў развіцці сусветнага кінематографа, але перадусім у фарміраванні маральных поглядаў.

"Анджэй Вайда гаварыў аб універсальных праблемах. Сучасны свет, які становіцца ўсё больш складаным і непасільным для разумення, патрабуе тлумачэнняў, якія шукаў для нас Анджэй Вайда. Хай гэты год наблізіць нас да гэтага правадыра і падштурхне думаць сумленна і смела", — падкрэсліла спікерка Сената Малгожата Кідава-Блонска.

Акрамя Почобута, прэмію таксама атрымала былыя першая ледзі, жонка 6-га прэзідэнта Польшчы Леха Валенсы — Данута Валенса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.