Анджэліна Джолі вернецца ненадоўга ў кіно

Анджэліна Джолі мае намер ненадоўга вярнуцца ў кінематограф пасля амаль гадавога адпачынку. Як паведамляе AP, аб гэтым сама акторка заявіла ў адным з апошніх інтэрв'ю. "Мяне не было амаль год, і я маю намер вярнуцца да працы на некалькі месяцаў. Пасля гэтага я ізноў вазьму тайм-аўт яшчэ на год або на два. Я збіраюся ў будучыні працаваць значна менш, чым раней", - сказала Джолі. Пра які праект ідзе гаворка, акторка не ўдакладніла.

Нагадаем, раней паведамлялася, што Джолі будзе граць у шпіёнскім трылеры "Эрыка Солт". Яна выканае ролю супрацоўніцы ЦРУ, якую вінавацяць у тым, што яна з'яўляецца глыбока заканспіраваным рускім шпіёнам. Гераіні прыходзіцца пусціцца наўцёкі і адначасова заняцца ўзнаўленнем свайго сумленнага імя.

Фота: www.hit.ck.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі