Андрэй Кулебін стаў дзесяціразовым чэмпіёнам свету па тайскім боксе

Мінчук Андрэй Кулебін у дзесяты раз заваяваў званне чэмпіёна свету па тайландскім боксе на спаборніцтвах у Ганконгу. На турніры Гран-пры ўсе паядынкі праходзілі па самай жорсткай версіі.

“У першым Андрэй змагаўся супраць байца з Камбоджы, які з дзесяцігадовага ўзросту жыл і трэніраваўся ў Тайландзе, – цытуе словы трэнера спартоўца і старшыні Мінскай федэрацыі тайландскага бокса Яўгенія Кацельнікава агенцтва “Минск-Новости”. – Паядынак быў роўным да трэцяга раўнда. Андрэй перамог па ачках, але аднагалосным рашэннем суддзяў”.


У фінале Андрэй сустракаўся з трохразовым чэмпіёнам свету сярод прафесіяналаў Рудальфам Дурыцай са Славакіі. Беларус хутка даказаў, што нездарма носіць тытул мацнейшага на планеце. Ужо ў першым раундзе ён завяршыў бой прыгожым ударам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі