Анатоля Лябедзьку папярэдзілі за парушэнне памежнага рэжыму

Старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатолю Лябедзьку вынеслі адміністрацыйнае папярэджанне за парушэнне памежнага рэжыму. Палітыка затрымалі 18 ліпеня каля 14 гадзін у Ашмянах (Гродзенская вобласць), дзе ён планаваў сустрэцца сёння з кандыдатам ад аб'яднаных дэмакратычных сіл (АДС) на ўдзел у парламенцкіх выбарах. Супрацоўнікі Ашмянскага РАЎС растлумачылі Лябедзьку, што затрыманне адбылося ў сувязі з паведамленнем грамадзянкі Ашмянаў пра невядомых людзей, якія хадзілі па пад'ездах дамоў. Як потым высветлілася, тэлефанаванне было ад работніцы Ашмянскага выканкаму, адзначыў А.Лябедзька.

Палітыка на працягу трох гадзін трымалі ў Ашмянскім РАУС, а затым перавялі ў спецкамендатуру памежных войскаў. Там на Лябедзьку склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне памежнага рэжыму і абавязалі да 23.00 пакінуць памежную зону.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі