Анархіст Мікалай Дзядок вучыць у турме арабскую мову

Жонка Мікалая Дзядка паведаміла Радыё Свабода, што зняволены зноў перанёс аперацыю па выдаленні пазногця. У турме яму рабілі такую аперацыю двойчы і Мікалай спадзяецца, што гэта ўжо апошні раз. Таксама ён заняўся вывучэннем замежных моваў: прасіў даслаць яму новы англа-рускі слоўнік, а раней атрымаў ад сваякоў падручнік па арабскай мове. Арабская мова спадабалася зняволенаму і ён просіць даведацца, колькі каштуюць курсы, каб потым іх наведваць.

Актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка трымаюць у крытай магілёўскай турме як злоснага парушальніка рэжыму. Дзядок не прызнае сваёй віны ў пашкоджанні афіцыйных будынкаў, за што яго пакаралі на 4,5 гады зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі