Анансаваныя змены ў фінансаванні дзяржаўных тэатраў у Беларусі

Патрабуецца больш спектакляў "патрыятычнай тэматыкі" / t.me/minkultrb/

Патрабуецца больш спектакляў "патрыятычнай тэматыкі" / t.me/minkultrb/

Анансаваныя змены ў фінансаванні дзяржаўных тэатраў у Беларусі. З пачатку наступнага года на стварэнне новых пастановак, правядзенне гастроляў, на аплату камунальных паслуг, эксплуатацыйных выдаткаў, на заробкі яны атрымаюць толькі 60% патрэбных сродкаў з бюджэту. Іншыя 40% тэатры мусяць зарабіць самі. У поўным аб'ёме дзяржава будзе фінансаваць толькі рамонты, набыццё абсталявання.

Новаўвядзенне прадугледжана ўказам "Аб падтрымцы асобных арганізацый культуры", які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 31 жніўня. Яно будзе дзейнічаць да канца 2024 года. Чыноўнікі і ідэолагі спадзяюцца, што з дапамогай змен у фінансаванні яны змогуць "актывізаваць творчую актыўнасць і гастрольную дзейнасць" дзяржаўных тэатраў. Ад іх патрабуюць больш спектакляў "патрыятычнай тэматыкі".

З 2020-га ў Беларусі адбываецца "зачыстка" ўстаноў культуры, у тым ліку і тэатраў. Сам міністр культуры Анатоль Маркевіч распавядаў, што за "палітыку" звольнілі сотні людзей. Ён іх лічыць "здраднікамі". Нямала з іх пабывалі за кратамі, былі вымушаны з'ехаць за мяжу. Тыя ж, хто застаўся, мусяць стаць "байцамі ідэалагічнага фронту". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі