Вы тут

Amnesty International паведамляе пра тысячы забітых у турме пад Дамаскам

Фота: Amnesty International / Forensic Architecture

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International абнародавала вынікі расследавання пакаранняў смерцю і катаванняў у сірыйскай ваеннай турме Саедная пад Дамаскам.

Па падліках праваабаронцаў, як перадае Бі-Бі-Сі, з верасня 2011 па снежань 2015 года ад 5000 да 13 000 зняволеных турмы былі забітыя без суда. Падставай для такіх высноваў сталі паказанні былых супрацоўнікаў адміністрацыі турмы і сведчанняў былых вязняў. Праваабаронцы мяркуюць, што такая маштабная і сістэматычная дзейнасць была санкцыянаваная вышэйшымі чыноўнікамі ўрада Сірыі.

У Amnesty International не маюць доказаў, што пасля снежня 2015 года ў турме адбываліся смяротныя пакаранні. "Аднак затрыманых дагэтуль пераводзяць у Саеднаю, працягваюцца "суды" ў ваенна-палявым судзе ў Аль-Кабуне (раён у Дамаску), і няма ніякіх падставаў лічыць, што пакаранні спыніліся", — гаворыцца ў дакладзе. На думку праваабаронцаў, са снежня 2015 года былі пакараныя смерцю яшчэ тысячы чалавек.

Праваабаронцы заклікаюць міжнародную супольнасць правесці "незалежнае і бесстаронняе расследаванне пазасудовых пакаранняў смерцю і метадаў вынішчэння ў ваеннай турме Саедная".

Па звестках Amnesty International, у турме Саедная ёсць два цэнтры ўтрымання пад вартай, у якіх можа знаходзіцца ад 10 000 да 20 000 чалавек. Пераважная большасць грамадзянскіх вязняў — гэта дэманстранты, дысідэнты, праваабаронцы, журналісты, студэнты.  

Па звестках Human Rights Data Analysis Group, з сакавіка 2011 па снежань 2015 года ў сірыйскіх урадавых турмах забівалі ў сярэднім 300 чалавек у месяц. Такім чынам, за гэты час у турмах былі забітыя больш за 17,7 тысяч чалавек.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі