Амерыканскі рабаўнік праваліўся праз дах пры арышце

Паліцыя арыштавала яго, калі пры спробе ўцёкаў ён скокнуў на дах суседняга дома і праваліўся, паведамляе lenta.ru.



Злачынец спрабаваў ломам узламаць банкамат у філіяле Bank of America, куды забраўся праз вентыляцыйную шахту. Адкрыць банкамат і забраць адтуль грошы ён так і не здолеў. А незаконнае ўварванне выклікала "ціхую" трывогу — без уключэння гукавой сігналізацыі, і на месца здарэння прыехала паліцыя.



Паліцыянты заўважылі злачынца, калі той пачаў уцякаць. Заўважыўшы, што рабаўнік забраўся на дах, яны выклікалі пажарную машыну, абсталяваную лесвіцай. Але калі паліцыянты запатрабавалі, каб рабаўнік падняў рукі і здаўся, той нечакана праваліўся ў дзірку ў даху.



Мужчына практычна не пацярпеў пры падзенні, хоць важыў больш за 100 кілаграмаў.



Фота — Google Street View

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі