"Амерыканскі генерал" прапанаваў беларусцы 1,5 мільярда долараў

"Амерыканскі генерал" прапанаваў беларусцы 1,5 мільярда долараў

51-гадовая жыхарка Маладзечна звярнулася ў міліцыю пасля знаёмства ў сацсетцы, паведамляе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама.

У Фэйсбуку жанчына пазнаёмілася з замежнікам, які назваўся генералам амерыканскага войска. Мужчына напісаў, што служыць у Лівіі, але плануе сысці ў адстаўку. Рэшту жыцця мужчына, па яго словах, хоча правесці ў Беларусі са сваёй новай знаёмай з Маладзечна. 

Праз нейкі час жанчына атрымала яшчэ адно паведамленне ад "генерала". Ён напісаў, што адправіў сваёй абранніцы пасылку з 1,5 мільярда долараў. Але з нейкай "недарэчнай выпадковасці" пасла, які мусіў перадаць пасылку, затрымалі на ўкраінскай мяжы. "Генерал" прасіў заплаціць за пасылку 750 долараў, іначай яе канфіскуюць. Усе грашовыя аперацыі ён для пэўнасці прасіў праводзіць праз банк.

Жанчына плаціць адмовілася, тады віртуальны кавалер перайшоў да пагроз. Пасля гэтага жанчына вырашыла звярнуцца ў міліцыю.

Праверка, якую правялі праваахоўнікі, паказала, што IP-адрас, з якога пісаў "амерыканскі генерал", знаходзіцца па-за межамі Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі