Вы тут

Амбасадары ЕС: мы будзем насіць спісы палітвязняў на сустрэчы з чыноўнікамі

Дыпламаты ЕС выказалі падтрымку палітвязням Беларусі / facebook.com/EUinBelarus

Амбасадары краін Еўрасаюза выказалі салідарнасць з беларускім палітвязнямі. Пра гэта Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. 

Дыпламаты краін ЕС заявілі, што будуць насіць з сабой спісы беларускіх палітвязняў на ўсе сустрэчы з беларускімі чыноўнікамі. 

"Мы зноў падкрэсліваем, што мірнае і ўстойлівае ўрэгуляванне бягучага крызісу можа быць вынікам толькі ўсеабдымнага нацыянальнага дыялогу пры поўным захаванні асноўных правоў і свабод народа Беларусі і поўным забеспячэнні запатрабаваных народам Беларусі дэмакратычных працэдур", — гаворыцца ў звароце амбасадараў.

На сёння ў спісе беларускіх палітвязняў сем дзясяткаў чалавек. Пабачыць спіс можна па гэтай спасылцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.