Амбасада ў Іране параіла беларусам самастойна выбірацца з краіны
Тэгеран 5 сакавіка 2026 года / Abedin Taherkenareh / EPA
Беларуская амбасада ў Іране на сёмы дзень вайны выступіла са зваротам да суайчыннікаў.
У сувязі з закрыццём паветранай прасторы беларусам параілі самастойна выязджаць з Ірана ў Арменію ці Азербайджан праз даступныя памежня пераходы.
"Нагадваем, што ў цяперашні час аптымальнай кропкай для самастойнага выезду з Ірана з'яўляецца КПП "Нурдуз-Агарак" па маршруце ў напрамку Арменіі. Для выезду праз Азербайджан патрабуецца папярэдняе атрыманне індывідуальных дазволаў", — адзначаюць беларускія дыпламаты.
Пры неабходнасці беларусам раяць звяртацца на тэлефоны экстранай сувязі амбасады Беларусі ў Іране (+98 21 22752229, +98 912 2152935), а таксама на электронную пошту [email protected].