Амаль 800 чалавек прызнаныя ўцекачамі ў Беларусі

Амаль 800 чалавек з 13 краінаў свету прызнаныя ўцекачамі ў Беларусі.
Сярод іх найбольш афганцаў — 562 чалавекі, грузінаў налічваецца 131 чалавек, ёсць таксама эфіопы, палестынцы, іранцы, індыйцы, іракцы, таджыкі, азербайджанцы. На ўліку ў нашай краіне зараз стаіць 665 уцекачоў, большасць з іх жывуць у Мінску і Мінскай вобласці.

Нагадаем, што паводле беларускага заканадаўства замежнік мае права на атрыманне грамадзянства Беларусі праз 7 гадоў пасля прызнання ўцекачом.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі