Аляксей Навальны

 

Аляксей Навальны – расійскі палітычны і грамадскі дзеяч, юрыст, былы член савета дырэктараў кампаніі “Аэрафлот”. Аўтар аднаго з самых рэйтынгавых грамадска-палітычных блогаў у “Жывым Журнале”. Навальны набыў вядомасць сваёй барацьбе з карупцыяй у Расіі, стварыў антыкарупцыйны праект “Распіл”, праект “РасЯма”, “РасЖКГ”.

 

18 ліпеня 2013 года Ленінскі раённы суд горада Кірава прызнаў Аляксея Навальнага вінаватым у крадзяжы маёмасці дзяржаўнай кампаніі “Кіраўлес” і прысудзіў да пяці гадоў калоніі агульнага рэжыму.

 

У траўні 2011 у дачыненні да Навальнага была распачата крымінальная справа за “прычыненне маёмаснай шкоды шляхам падману альбо злоўжывання даверам пры адсутнасці прыкмет крадзяжу”.

 

Па версіі следства, Навальны ўвёў у зман дырэктара прадпрыемства “Кіраўлес”, схіліўшы яго да падпісання нявыгаднага кантракту. Навальны прадставіўся дарадцам губернатара, хоць на той момант ўжо не быў ім. Сума шкоды ацэньвалася ў 530 тысяч долараў.

 

Справа была спыненая 10 красавіка 2012 года за адсутнасцю складу злачынства. Аднак праз месяц была адноўленая па распараджэнні Следчага камітэта Расіі.

 

31 ліпеня 2012 года Навальнаму былі прад'яўленыя абвінавачванні ў арганізацыя растраты чужой маёмасці ў асабліва буйным памеры. Судовы працэс пачаўся 17 красавіка 2013 года.

 

18 ліпеня абвешчаны прысуд: 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 500 тысяч расійскіх рублёў (каля 16 тысяч долараў).

Затрыманне ва Уладзівастоку / Валерый Федарэнка, "Новая газета"
Затрыманне ва Уладзівастоку / Валерый Федарэнка, "Новая газета"
АМАП ўрываецца ў калону і выхоплівае адтуль пратэстоўцаў.
Уладлену Ласю ўручылі апавяшчэнне пра неабходнасць пакінуць Расію да 25 студзеня.
Фонд барацьбы з карупцыяй выпусціў расследаванне пра "палац Пуціна" ў Геленджыку, пабудаваны за 1,3 млрд долараў.
Ён быў пабудаваны ў Геленджыку, як мяркуецца, за 100 мільярдаў расійскіх рублёў.
Справу разглядаў суд Хімкінскага раёна Масквы. Расійскага апазіцыянера абвінавацілі ў парушэнні абавязацельстваў умоўна асуджанага
Прыбыццё Аляксея Навальнага ў Маскву​ / Reuters
Прыбыццё Аляксея Навальнага ў Маскву​ / Reuters
Расійскі палітык быў затрыманы напярэдадні ўвечары ў маскоўскім аэрапорце пасля вяртання з Германіі.
Аляксей Навальны / "Новая газета"
Аляксей Навальны / "Новая газета"
Сілавыя структуры ў Маскве, Пецярбургу і іншых буйных гарадах прыведзены ў стан павышанай гатоўнасці.
Ён там з'явіўся, калі Вольга Ключнікава была пад адміністрацыйным арыштам.
Аляксей Навальны / Reuters
Аляксей Навальны / Reuters
Паводле звестак расійскіх СМІ, Аляксей Навальны знаходзіцца ў федэральным вышуку з 29 снежня 2020 года.